Пра гэта Эрдаган заявіў на сумеснай прэсавай канфэрэнцыі пасьля цырымоніі падпісаньня пагадненьняў з прэзыдэнтам Альжыру Абдэльмаджыдам Тэбунам, паведамляе турэцкае выданьне Star.
«Турэччына ня можа сказаць „так“ сяброўству Фінляндыі і Швэцыі ў NATO. Гэта немагчыма, няхай ня крыўдзяцца», — сказаў Эрдаган.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фінляндыя афіцыйна заявіла пра падачу заяўкі ў NATOЁн зазначыў, што ягоная краіна ня можа пагадзіцца на ўступленьне ў Альянс дзяржаваў, якія ўводзяць санкцыі супраць Турэччыны.
«Тады NATO перастане быць арганізацыяй бясьпекі. Мы ня можам сказаць „так“. Абедзьве краіны ня маюць выразнага стаўленьня да тэрарыстычных арганізацыяў. Швэцыя — гэта інкубацыйны цэнтар тэрарыстычных арганізацыяў. Яны прыводзяць тэрарыстаў да сваіх парлямэнтаў, даюць ім трыбуну, рассылаюць адмысловыя запрашэньні і нават маюць у сваіх парлямэнтах тэрарыстаў, якія падтрымліваюць Працоўную партыю Курдыстану», — сказаў Эрдаган.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Урад Швэцыі прыняў рашэньне аб уступленьні краіны ў NATOЁн таксама заявіў, што Фінляндыя і Швэцыя зьбіраюцца адправіць у Турэччыну свае дэлегацыі з мэтай угаварыць падтрымаць іх уступленьне ў NATO.
«Яны прыедуць нас угаворваць; прабачце, ім няма на што разьлічваць», — сказаў ён.
Фінляндыя і Швэцыя ўвялі санкцыі на пастаўкі абароннай прадукцыі ў Турэччыну пасьля пачатку турэцкай вайсковай апэрацыі супраць курдзкіх злучэньняў у Сырыі ў 2019 годзе.