Махамуд, былы прэзыдэнт, атрымаў 214 галасоў ад 328 заканадаўцаў, якіх выбралі прадстаўнікі кляну.
Яго выбар завяршае жорсткі выбарчы пэрыяд, азмрочаны карупцыяй, спробай яго папярэдніка ўчапіцца за ўладу і цяжкімі баямі на вуліцах, піша The New York Times. Махамуд перамог тры дзясяткі кандыдатаў пасьля трох тураў галасаваньня.
«Наша краіна павінна ісьці наперад, а не вяртацца назад», — сказаў Махамуд пасьля. «Я абяцаю пабудаваць Самалі, якое будзе ў гармоніі з сабой і ў гармоніі са сьветам».
Выбары адбываліся на фоне мноства праблем для Самалі: рэзкага росту інфляцыі, нядаўняй сьмяротнай засухі і пагрозы «Аль-Шабаб», тэрарыстычнай групоўкі, зьвязанай з «Аль-Каідай». Пасьля больш як16 гадоў група цяпер мае шырокія паўнамоцтвы, сярод якіх вымаганьне падаткаў, разгляд судовых спраў, прымус непаўналетніх уступаць у яе шэрагі і арганізацыя выбухаў сьмяротнікаў.
Амэрыканскае выданьне нагадвае, што 16 мільёнаў жыхароў Самалі на працягу дзесяцігодзьдзяў пакутавалі ад грамадзянскіх войнаў, кепскага кіраваньня і тэрарызму. Цэнтральны ўрад падтрымлівалі міратворцы Афрыканскага зьвязу і Захад.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Брытанская выведка: Лукашэнка хоча пазьбегнуць удзелу ў вайне праз рызыку санкцый, помсты Ўкраіны і незадаволенасьці вайскоўцаў