Сацыял-дэмакраты, якія кіруюць у Швэцыі, заявілі сёньня, што падтрымліваюць уступленьне краіны ў NATO
Пра гэта паведамляе Reuters.
Сацыял-дэмакратычная партыя на працягу дзесяцігодзьдзяў выступала супраць ініцыятываў наконт уступленьня Швэцыі ў Паўночнаатлянтычны альянс.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фінляндыя і Швэцыя могуць увайсьці ў NATO ужо гэтым летамЦяпер, пасьля ўварваньня Расеі ва Ўкраіну, сацыял-дэмакраты зьмянілі сваю пазыцыю і стваралі вялікую парлямэнцкую большасьць на карысьць сяброўства Швэцыі ў Альянсе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фінляндыя афіцыйна заявіла пра падачу заяўкі ў NATOСуседняя Фінляндыя ўжо афіцыйна падала сваю заяўку на ўступленьне ў NATO. Паводле Reuters прэм’ер-міністарка Магдалена Андэрсан падасьць заяўку на ўступленьне Швэцыі ў альянс на працягу некалькіх дзён.