Паводле яго словаў, расейскія дыпляматы ў ЗША перакананыя ў тым, што «усе задачы, якія паставіў вярхоўны галоўнакамандуючы перад узброенымі сіламі, будуць цалкам выкананыя».
У эфіры тэлеканалу «Салаўёў Live» Антонаў сказаў, што ЗША «падштурхоўваюць» Расею да перамоваў аб міры, але на сваіх умовах. Паводле амбасадара, гэтых умоваў тры: спыненьне баявых дзеяньняў ва Ўкраіне, адвод войскаў на пазыцыі да 24 лютага, а таксама неабходнасьць «пакаяцца за ўсё зробленае». Паводле Антонава, «такой капітуляцыі ня будзе, ніколі ня будзе». «Мы ніколі не здадзімся, не сыдзем назад» — сказаў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Лукашэнка — саўдзельнік у гэтай вайне». Намесьніца памочніка дзяржсакратара ЗША пра санкцыі, дапамогу Ўкраіне і магчымасьць ядзернай вайныРасейскі амбасадар паскардзіўся, што ЗША «загналі ў тупік» дыялёг з Расеяй, а таксама перапынілі вочныя кантакты з пэрсаналам амбасады ў Вашынгтоне.
З самага пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну Злучаныя Штаты заклікаюць Маскву спыніць агонь і вывесьці войскі. Таксама ЗША заяўляюць аб падтрымцы незалежнасьці і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны і аказваюць Кіеву істотную дапамогу. Пры гэтым патрабаваньняў «капітуляцыі» у адносінах да Расеі не вылучаецца. ЗША падкрэсьліваюць, што канфлікт павінен быць вырашаны шляхам перамоваў, але не на аснове дыктату з боку Расеі.
- За дзень да прызнаньня Крамлём незалежнасьці так званых «ДНР» і «ЛНР» і за некалькі дзён да шырокамаштабнага расейскага ўварваньня ва Ўкраіну ў лютым амбасадар Антонаў заяўляў: «Я б хацеў пацьвердзіць, што Данецк і Луганск зьяўляюцца часткай Украіны» і настойваў на тым, што ў Расеі няма плянаў урывацца ва Ўкраіну і захопліваць яе тэрыторыю.