Прэзыдэнт Фінляндыі Саўлі Нііністэ і прэм’ер-міністар краіны Санна Марын зявілі аб гэтым 15 траўня на прэс-канфэрэнцыі. Канчатковае рашэньне рыхтавалі ў папярэднія тыдні — цяпер Фінляндыя падае заяўку на ўступленьне ў NATO, піша газэта Helsingin Sanomat.
Прэс-канфэрэнцыя адбылася ў прэзыдэнцкім палацы ў Хэльсінкі. Раней ідэю ўступленьня ў Паўночнаатлянтычны альянс ухвалілі асноўныя дэпутацкія групы і партыі краіны.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін у тэлефоннай размове зь Нііністэ напярэдадні назваў такі крок Фінляндыі «памылковым».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Фінляндыі распавёў Пуціну аб уступленьні ў NATO. Якім быў адказУжо ў аўторак, 17 траўня, як піша Svenska Dagbladet, заяўку ў NATO афіцыйна падасьць Швэцыя.
NATO плянуе правесьці ў траўні вучэньні Exercise Hedgehog. Яны пройдуць на тэрыторыі ад Фінляндыі на поўначы да Паўночнай Македоніі на поўдні. Дзясяткі тысяч вайскоўцаў з краін NATO, а таксама Швэцыі і Фінляндыі, возьмуць удзел у найбуйнейшых з часоў халоднай вайны вучэньнях на тэрыторыі, якая ахоплівае і Ўсходнюю Эўропу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: NATO праводзіць нефармальную сустрэчу ў Бэрліне для абмеркаваньня сытуацыі ва Ўкраіне і новай стратэгіі Альянсу