Цяпер яна будзе мець назву Арка Свабоды ўкраінскага народа, паведаміў 14 траўня мэр Кіева Віталь Клічко. Таксама дэпутаты зацьвердзілі пералік больш як 40 помнікаў і памятных знакаў, якія трэба прыбраць з вуліц і пабудоваў сталіцы і перадаць у музэй таталітарызму, дадаў мэр.
Раней у Кіеве дэмантавалі савецкую скульптуру ў гонар аб’яднаньня Расеі і Ўкраіны, якая ўваходзіла ў кампазыцыю разам з Аркай дружбы народаў.
Таксама кіеўскія ўлады дэкляравалі намер перайменаваць да 500 вуліц, некалькі станцый мэтро і зьнесьці 60 помнікаў і мэмарыяльных дошак, зьвязаных з Расеяй і Беларусьсю.
Па выніках народнага галасаваньня найбольш галасоў для перайменаваньня станцыі мэтро «Берестейська» атрымаў варыянт «Бучанська», для перайменаваньня станцыі мэтро «Мінська» — варыянт «Варшавська». Канчатковае рашэньне аб перайменаваньні мае ўхваліць Кіеўскага гарадзкая рада.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Бучанская» і «Варшаўская» замест «Берасьцейскай» і «Мінскай». У Кіеве абнародавалі назвы-пераможцы для перайменаваньня станцый мэтро ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіеў хочуць «дэрусыфікаваць»: перайменаваць да 500 вуліц, некалькі станцый мэтро і зьнесьці 60 помнікаў і мэмарыяльных дошак ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Кіеве вырашылі дэмантаваць савецкую скульптуру ў гонар аб’яднаньня Расеі і Ўкраіны, арку «Дружбы народаў» пераймянуюць