Парлямэнт Харватыі прыняў закон, паводле якога эўра з 1 студзеня наступнага году стане афіцыйнай валютай у краіне, перадае карэспандэнт Радыё Свабода. За гэта прагаласавалі 117 дэпутатаў, супраць былі толькі трое.
Агулам харвацкі парлямэнт мае 151 дэпутата. Харватыя стала членам Эўразьвязу ў 2013 годзе.
Ад верасьня гэтага году цэны ў крамах павінны вызначацца і ў кунах, і ў эўра, каб людзі прывыклі да новай валюты. На працягу 2023 году грамадзяне змогуць абмяняць куны на эўра.
Харватыя стала незалежнай у 1991 годзе. Замест югаслаўскага дынара ў 1992 годзе нацыянальнай валютай стала куна. Па бягучым курсе 1 эўра каштуе 7,5 куны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея больш ня бачыць розьніцы паміж уступленьнем Украіны ў ЭЗ і ў NATO ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літва ў рамках санкцый ЭЗ замарозіла рахункі беларускіх кампаній і асобаў на суму больш за 30 млн эўра