Указ аб рэфэрэндуме падпісаны «прэзыдэнтам» самаабвешчанай Паўднёвай Асэтыі Анатолем Бібілавым. 8 траўня Бібілаў прайграў выбары на другі тэрмін сваёй пасады, яго паўнамоцтвы скончацца раней за прызначаную дату галасаваньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украінская выведка: салдаты з Паўднёвай Асэтыі адмаўляюцца ўдзельнічаць у вайне супраць УкраіныУ тэксьце ўказу Бібілава гаворыцца, што галасаваньне праводзіцца ў сувязі з «гістарычным імкненьнем народу Рэспублікі Паўднёвая Асэтыя да ўзьяднаньня з Расеяй».
Калі галасаваньне адбудзецца, яно пройдзе прыблізна праз два месяцы пасьля таго, як на пасаду ўступіць пераможца выбараў 8 траўня Алан Гаглоеў. Ён лідэр партыі «Ныхас», якая выступае за незалежнасьць Паўднёвай Асэтыі. 11 траўня ў інтэрвію ТАСС ён ухіліўся ад ацэнкі ідэі далучэньня, заявіўшы, што рэфэрэндум можна правесьці, «калі прыйдзе час».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У самаабвешчанай Паўднёвай Асэтыі пройдзе рэфэрэндум аб далучэньні да РасеіУ 1922–1990 гадах Паўднёвая Асэтыя была аўтаномнай вобласьцю ў складзе Грузінскай ССР. У верасьні 1990 году народныя дэпутаты аўтаномнай вобласьці абвясьцілі незалежнасьць Рэспублікі Паўднёвая Асэтыя. З краінаў-чальцоў ААН гэтую незалежнасьць прызнаюць толькі Расея, Нікарагуа, Сырыя і Науру.