Літва ў рамках санкцый ЭЗ замарозіла рахункі беларускіх кампаній і асобаў на суму больш за 30 млн эўра

Ілюстрацыйнае фота

Улады Літвы пасьля ўвядзеньня Эўразьвязам санкцый замарозілі сродкі чатырох беларускіх кампаній і адной фізычнай асобы, гаворыцца ў заяве Службы расьсьледаваньняў фінансавых злачынстваў рэспублікі ад 12 траўня.

Агульная сума замарожаных сродкаў складае каля 30 мільёнаў эўра і 7,6 мільёна даляраў.

Агулам у Літве ў сувязі з фінансавымі санкцыямі Эўразьвязу, уведзенымі ў дачыненьні да Беларусі і Расеі з пачатку вайны, замарозілі амаль 61,6 мільёна эўра — таксама замарожаныя сродкі сямі расейскіх арганізацый на амаль 19 мільёнаў эўра і 3 мільёны даляраў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як вайна ва Ўкраіне і санкцыі душаць экспарт калійных угнаеньняў зь Беларусі