Кампанія Nike скасавала кантракт з маскоўскім футбольным клюбам «Спартак»

Амэрыканская кампанія Nike, якая спэцыялізуецца на спартовым адзеньні і абутку, вырашыла завяршыць 17-гадовае супрацоўніцтва з маскоўскім «Спартаком», паведаміла ў чацьвер прэс-служба футбольнага клюбу.

Раней каманда была выключаная з эўрапейскіх спаборніцтваў наступнага сэзону праз расейскае ўварваньне ва Ўкраіну.

«Кампанія Nike апавясьціла „Спартак“ аб спыненьні спонсарскага кантракту ў сувязі з тым, што ў адпаведнасьці з вэрдыктам УЭФА наш клюб ня зможа ўдзельнічаць у эўракубках у наступным сэзоне», — паведамілі ў «Спартаку».

Кампанія Nike была тэхнічным спонсарам «Спартака» з 2005 году.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Газавая вайна Расеі і ЭЗ: Спыненыя пастаўкі па трубаправодзе «Ямал—Эўропа», які ідзе празь Беларусь
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палата прадстаўнікоў ЗША ўхваліла законапраекты аб далейшай ізаляцыі Расеі і Беларусі