Камплекты сыстэмы Viasat, па ўсёй верагоднасьці, Украіне перадавалі Злучаныя Штаты. Сам Маск таксама займаецца пастаўкамі Кіеву абсталяваньня для спадарожнікавага інтэрнэту. Гэты тып сувязі актыўна выкарыстоўваецца ва ўкраінскім войску для камунікацыі ў цяжкадаступных месцах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Маск запускае чарговую групу спадарожнікаў для бясплатнага доступу ў інтэрнэтПа дадзеных СМІ, хакеры атакавалі наземную інфраструктуру Viasat, а ня сам спадарожнік. Але ў выніку тысячы людзей — як у самой Украіне, гэтак і ў краінах Эўразьвязу — страцілі доступ у інтэрнэт. У некаторых рэгіёнах Нямеччыны пастаўшчыкі паслугаў дагэтуль спрабуюць замяніць пацярпелыя мадэмы і абнавіць праграмнае забесьпячэньне.
Атакай займаюцца спэцслужбы ЗША і Эўропы.
Расьсьледаваньне Forbes паказала, што за нападам сапраўды можа стаяць Расея, якая мае праблемы з сувязьзю і сыстэмамі цэлеўказаньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьляпая Расея. Як армія Пуціна прайграе спадарожнікавую вайну ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як Ілан Маск дапаможа Ўкраіне адсочваць расейскіх вайскоўцаў. ВІДЭА