«Газпром» дамовіўся з Украінай аб транспартаваньні газу

Сьцяг з эмблемай Газпрома

Напярэдадні апэратар газатранспартнай сыстэмы Ўкраіны паабяцаў спыніць транзыт.

«Газпром» дамовіўся з Украінай аб транспартаваньні 72 мільёнаў кубамэтраў газу за 11 траўня, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Напярэдадні апэратар газатранспартнай сыстэмы Ўкраіны паабяцаў спыніць транзыт праз адну з кампрэсарных станцый, што захапілі прарасейскія сэпаратысты.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна спыніла транзыт расейскага газу праз Данбас. Гэта каля траціны расейскіх паставак у Эўропу

Газ перанакіраваны іншым маршрутам, паведамілі ў расейскай дзяржкарпарацыі.

Як паведамляе Інтэрфакс, «Газпром» і ГТС Украіны дамовіліся, што транзыт 11 траўня працягнецца праз газавымяральную станцыю «Суджа», кантроль над якой застаецца ва Ўкраіны.

Транзыт праз захопленую газавымяральную станцыю «Сахоўка» спынены.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міжнародны газавы саюз прыпыніў сяброўства Расеі ў арганізацыі