Канцэрн «Белнафтахім» абвясьціў аб павышэньні цэнаў на аўтамабільнае паліва з 11 траўня.
Кошт паліва зноў вырасьце на 2 капейкі. Літар бэнзіну АІ-92-К5-Эўра будзе каштаваць 2,22 рубля, АІ-95-К5-Эўра — 2,32, АІ-98-К5-Эўра — 2,54, дызэльнага паліва — 2,32.
Гэта 11-е павышэньне цэнаў на паліва з пачатку 2022 году і за апошнія два з паловай месяцы. Папярэднія адбыліся 1, 9, 15, 22 і 29 сакавіка, затым — 4, 12, 19, 26 красавіка і 5 траўня; кожны раз таксама на 2 капейкі.
Новы рост цэнаў, як і некалькі разоў перад гэтым, «Белнафтахім» пакінуў без камэнтароў.
У цэлым з пачатку году бэнзін АІ-98-К5-Эўра падаражэў на 9,48%, АІ-95-К5-Эўра і дызпаліва — на 10,48%, АІ-92-К5-Эўра — роўна на 11%.