Паводле ацэнак ААН, у выніку вайны, разьвязанай Расеяй ва Ўкраіне, унутранымі перасяленцамі сталі ўжо больш за восем мільёнаў украінскіх грамадзянаў
Пра гэта сёньня паведаміла Міжнародная арганізацыя па міграцыі (IOM), прывёўшы дадзеныя па стане на 3 траўня.
Паводле зьвестак гэтага агенцтва ААН, у сувязі з маштабным гуманітарным крызісам у краіне 44% унутрана перамешчаных асобаў дапускаюць, што ім ізноў давядзецца памяняць месца знаходжаньня, паведамляе DW.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: З падкантрольнай Украіне часткі Данецкай вобласьці зьехалі тры чвэрці насельніцтва, — мясцовыя ўлады