Раней інфармацыю пра гібель Сяргея Чамбровіча распаўсюдзіла гомельскае выданьне «Флагшток».
«Адкуль стралялі, ня ведаем. Нічога ня ведаем, ідзе сьледзтва», — сказалі «Нашай ніве» сваякі лекара.
Па інфармацыі незалежных гомельскіх журналістаў, здарэньне адбылося 9 траўня ў раёне вёскі Ніжнія Жары Брагінскага раёну. Там, па Дняпры, праходзіць мяжа з Украінай. Таксама паведамляецца, што беларускіх рыбакоў было двое — адзін нібыта выжыў, але паранены.
Пакуль невядома, хто страляў па рыбаках. Раней у тым раёне разьмяшчаліся расейскія войскі, якія зь Беларусі атакавалі Ўкраіну.
Нядаўна ўлады забаранілі выкарыстоўваць лодкі на рэках Дняпро і Сож на ўсім працягу беларуска-ўкраінскай мяжы.
Свабода зьвярнулася па камэнтар у Дзяржаўную памежную службу Ўкраіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік МНС пракамэнтаваў інфармацыю пра тое, што Брагін «зафаніў» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пакінулі пасьля сябе ўсё, нават тушонку і снарады». На Палесьсі забаранілі наведваць лясы — там былі лягеры расейскіх вайскоўцаў