Пра выдаленьне свайго акаўнту з TikTok выданьне паведаміла ў тэлеграм-канале.
Рэдакцыя «Мінскай праўды» адзначыла, што на працягу доўгага часу на старонку былі арганізаваны атакі з-за мяжы для яе блякаваньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля карыкатуры ў «Мінскай праўдзе» Макей сустрэўся з папскім нунцыемЛетась у пачатку верасьня дзяржаўная газэта «Мінская праўда» разьмясьціла на вокладцы карыкатуру з падзагалоўкам «Мутацыя веры», на якой былі каталіцкія сьвятары з крыжамі ў форме свастыкі.
Беларускія сьвятары выступілі з рэзкай крытыкай публікацыі і выказалі надзею, што адпаведныя органы дзяржаўнай улады «дадуць належную прававую ацэнку гэтай карыкатуры і публікацыі ў газэце».
Пазьней МУС Беларусі даслаў адказ па выніках праверкі на калектыўны запыт наконт гэтай публікацыі, які падпісаў першы намесьнік начальніка УУС Менскага аблвыканкаму Віталь Казлоў.
У ім зазначалася, што з боку УП «Інфармацыйнае агенцтва „Мінская праўда“ парушэньняў дзейнага заканадаўства не ўстаноўлена».
Беларусы склалі на партале «Зручны горад» пэтыцыю, дзе запатрабавалі заклікаць да адказнасьці датычных службовых асобаў рэдакцыі газэты «Мінская праўда».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Не адлюстроўвае афіцыйную пазыцыю дзяржавы». Улады адрэагавалі на публікацыю ў «Мінскай праўдзе»