9 траўня, якое падзяліла сьвет. Здымкі зь Беларусі і іншых краін

Сьвяткаваньне 9 траўня ў Менску

Чарга па шашлыкі ў цэнтры Менску

Афіцыйная частка сьвяткаваньня Дня Перамогі ў Менску з удзелам Аляксандра Лукашэнкі

«Партызанскае мястэчка» непадалёк ад стэлы «Менск — горад герой»

Афіцыйная частка сьвяткаваньня Дня Перамогі ў Менску з удзелам Аляксандра Лукашэнкі

Зброя ў руках дзяцей ў парку Перамогі ў Менску

Канцэрт у Менску

Савецкі ракетны комплекс «Точка» у цэнтры Менску. Такое ж узбраеньне прымяняецца ў расейскай агрэсіі супраць Украіны

Дым над абстраляным расейцамі нафтаперапрацоўчым заводам каля Лісічанску на ўсходзе Ўкраіны

Украінскі вайсковец ускладае кветкі да манумэнту Невядомаму салдату ў Кіеве

Украінскі танк займае пазыцыю каля Лісічанску на ўсходзе Ўкраіны

Украінскія вайскоўцы праходзяць каля абароненага мяшкамі зь пяском помніка герою Другой сусветнай вайны маршалу Савецкай Арміі Івану Кажадубу

Расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін прыбыў на парад у гонар Дня Перамогі ў Маскве

Снайпэры на парадзе ў Маскве

Удзельнікі параду ў расейскім Навасібірску

Расейскі міжкантынэнтальны балістычны комплекс «Ярс» на парадзе ў Маскве

«Несьмяротны полк» у Омскай вобласьці Расеі

«Несьмяротны полк» у Санкт-Пецярбурзе

Пратэстоўцы аблілі чырвонай фарбай расейскага амбасадара Сяргея Андрэева падчас ўскладаньня ім вянка да помніка савецкаму салдату ў Варшаве

Вайсковец падчас параду ў Грозным

Надпіс, які значыць «Ідзі дамоў» на помніку савецкаму салдату ў на могілках у Варшаве

Прарасейская дэманстрацыя ў Марыюпалі, падчас якой разгарнулі гіганцкі сьцяг у выглядзе георгіеўскай стужкі

Плякаты, прысьвечаныя 9 траўня, на вуліцах Марыюпалю

Старшыня Эўрапейскай рады Шарль Мішэль і ўкраінскі прэм'ер-міністар Дзяніс Шмыгаль (зьлева) аглядаюць будынак ў Адэсе, які быў пашкоджаны расейскім ударам

Вайскоўцы 6-й дэсантнай брыгады Ўзброеных сіл Польшчы падчас вайсковых вучэньняў «Swift Response 22» каля Екабпілсу, Латвія

Дэманстрацыя ў Сараеве, сталіцы Босьніі і Герцагавіны, супраць вайны ва Ўкраіне

Падчас сьвяткаваньня Дня Перамогі ў Марыюпалі

«Несьмяротны полк» у Бялградзе, Сэрбія

Акцыя насупраць расейскай амбасады ў Празе супраць вайны ва Ўкраіне, разьвязанай Расеяй

«Несьмяротны полк» у Бялградзе, Сэрбія

Польскія паліцыянты спыняюць бойку прарасейскага і праўкраінскага актывістаў у Варшаве. Прарасейскія актывісты спрабавалі ўскласьці кветкі да манумэнту савецкаму салдату

Частка зьбітага расейскага верталёту на выставе расейскай агрэсіі ў музэі Другой сусьветнай вайны ў Кіеве

Актывісты пратэстуюць супраць уварваньня Расеі ва Ўкраіну каля мэмарыялу ў Бэрліне