Яна расказала, што яе прадзед Афанасій Крывулец быў паранены ў баі пад Бэрлінам і памёр 2 мая 1945 году, за некалькі дзён да заканчэньня вайны.
«Колькі добрых спраў можна было б зрабіць і колькім героям аддзячыць за мір, але рэжым замест гэтага штогод апяваў саму вайну, а не перамогу ў ёй, каб аднойчы дапамагчы Крамлю пачаць новую. І ў Дзень Перамогі мне давядзецца гаварыць з вамі пра тое, што Пуцін і Лукашэнка ўцягнулі Беларусь у вайну, у якой Расею чакае параза».
Ціханоўская таксама сказала пра магчымыя наступствы вайны для Беларусі.
«Мы ўсе чыталі ў падручніках пра тое, як альянс краінаў, што перамаглі Гітлера, сьвяткаваў перамогу. Але, магчыма, мы нашмат горш памятаем, як было краінам, што прайгралі тую вайну. Што Нямеччына за нанесеную шкоду шмат гадоў выплачвала агромністую колькасьць грошай, перадавала тэхніку, авіяцыю, нават цэлыя заводы. І разам зь Нямеччынай рэпарацыі плацілі краіны-хаўрусьніцы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каго перамаглі Лукашэнка і Пуцін? Дыскусія экспэртаўЦіханоўская параўнала плян дапамогі Беларусі пасьля зьмены ўлады на 3 мільярды эўра, які раней падрыхтаваў Эўразьвяз, з «плянам Маршала», калі ЗША пасьля Другой сусьветнай вайны дапамагалі эўрапейскім дзяржавам.
Яна таксама назвала Лукашэнку і сілавы апарат злачынцамі і саўдзельнікамі вайны супраць мірнага народу Ўкраіны.
«Сёньня для Беларусі гэта значыць быць саюзьнікам таго, каго сьвет запомніць гэтак жа, як памятае фашыстаў. Што б ні казалі па тэлевізары, ваенныя злачынствы расейскай арміі ўжо даказаныя міжнароднымі праваабарончымі арганізацыямі. Тое, што Пуцін робіць з Украінай, — гэта бесчалавечная жудасная кара. Кара ня толькі мірных украінцаў, але і будучыні Расеі. А разам зь ёй і будучыні Беларусі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар абароны Вялікай Брытаніі: «Пуцін, яго атачэньне і генэралы капіююць фашызм. Іх лёс урэшце будзе такі самы»Ціханоўская зьвярнулася да беларусаў, у якіх ёсьць родныя і знаёмыя ў войску і міліцыі, з просьбай пагутарыць зь імі, каб патлумачыць, «што дыктатары прайграюць гэтую вайну, што яны захочуць зацягнуць за сабой наш народ, але ім гэтага нельга дазволіць».