Пра гэта паведамляюць беларускія актывісты ў Чэхіі.
Як пішацца ў паведамленьні беларусаў, гэтая інфармацыя раней гучала ў СМІ на ўзроўні плянаў пасьля сканчэньня крызіснага становішча ў сувязі з пандэміяй, але аб распрацоўцы канкрэтнага закона стала вядома толькі ў пятніцу 6 траўня, апошні дзень, калі грамадскасці можна было дасылаць заўвагі.
Тым ня менш, адвакаты Toloka, z. s. пасьпелі даслаць заўвагі, якія адлюстроўваюць нязгоду чэскіх беларусаў з тымі мерамі, якія павінны стаць зьместам закону.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Штаб Ціханоўскай: Беларусы і далей будуць атрымліваць шэнгенскія і нацыянальныя візы ў краіны ЭўразьвязуУ панядзелак 9-га траўня адбудзецца абмеркаваньне заўвагаў адвакатаў, пасьля чаго МУС Чэхіі павінна падрыхтаваць фінальны праект закону, які пойдзе на чытаньне ў ніжнюю палату парлямэнту па скарочанай працэдуры.
Азнаёміцца са зьместам будучага закону і афіцыйнымі заўвагамі іншых суб’ектаў права можна тут.
Пасьля пачатку вайны Расеі супраць Украіны ўрад Чэхіі ўжо быў перастаў выдаваць візы беларусам, але пасьля захадаў офісу Сьвятланы Ціханоўскай і прдстаўнікоў беларускай дыяспары было абвешчана, што рашэньне будзе перагледжана.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Не дапусьціць стыгматызацыі беларусаў у сьвеце». Што робіць штаб Ціханоўскай, каб адказнасьць за вайну не ўскладалі на ўсіх беларусаўБеларусы Чэхіі таксама накіравалі падзяку ў Міністэрства культуры Чэскай рэспублікі, якое адзінае сярод чэскіх міністэрстваў сфармулявала па змесце закону заўвагі, якія адлюстроўваюць пазыцыю беларускай нацыянальнай меншасьці і, у адрозьненьне ад самога закону, улічваюць рэальную сытуацыю грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Латвія забараніла грамадзянам Расеі і Беларусі атрымліваць від на жыхарства за інвэстыцыі. Эстонія будзе даваць ВНЖ толькі як выключэньне