Як паведамляе Mediazona.by, экстрэмісцкім фармаваньнем прызналі і суполку Filiżanka, якая публікуе навіны і сьмешныя карцінкі пра Польшчу.
У сьпіс сацыяльных сетак Kyky.org трапіў і тэлеграм-канал грамадзянскай ініцыятывы «Наш Дом», прызнанай «экстрэмісцкім фармаваньнем» 4 траўня.
Kyky.org — онлайн-часопіс, адзін з заснавальнікаў якога — бізнэсовец Аляксандар Васілевіч. У верасьні 2021 году суд Цэнтральнага раёну Менску прызнаў тэлеграм-канал выданьня экстрэмісцкім.
«На ўказаным рэсурсе публікавалі матэрыялы, накіраваныя на дыскрэдытацыю органаў дзяржаўнай улады і кіраваньня, распальваньне сацыяльнай і палітычнай варожасьці, а таксама заклікі да масавых беспарадкаў», — напісалі ў МУС.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бізнэсоўца Аляксандра Васілевіча вызвалілі пасьля закрытага суду. ФОТА