Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Girls power Belarus.
Суд Савецкага раёну Менску разгледзеў крымінальную справу праваабаронцы, былой кіраўніцы арганізацыі «Радзіслава», палітзьняволенай Вольгі Гарбуновай 5 траўня.
Вырак Вользе судзьдзя Сяргей Шаціла агучыў сёньня, 6 траўня: 3 гады «хатняй хіміі».
Вольгу Гарбунову ўрэшце абвінавацілі ў «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак» паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу. Раней паведамлялася, што Гарбунову хацелі абвінаваціць яшчэ і паводле трох частак артыкулу 293 КК («арганізацыя масавых беспарадкаў, удзел у іх і навучаньне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках»).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы не Папялушкі, мы рэальная сіла». Якая цана ўдзелу жанчын у беларускай рэвалюцыі?Вольгу Гарбунову затрымалі 9 лістапада 2021 году і да суду зьмясьцілі ў СІЗА № 1 Менску. Вядома, што пасьля затрыманьня Вольга амаль два тыдні трымала галадоўку. Ейныя блізкія некалькі дзён ня ведалі, дзе яна знаходзіцца. Адвакату не далі ніякай інфармацыі пра месцазнаходжаньне Вольгі, а допыт яе праводзіўся без прысутнасьці адваката.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Інакш няма чаго будзе есьці». Палітзьняволеная Вольга Гарбунова мусіла адмовіцца ад вэгетарыянства за кратаміВольга Гарбунова — фэміністка, актывістка, былая кіраўніца арганізацыі «Радзіслава», якая дапамагае жанчынам, пацярпелым ад хатняга гвалту.
На старонцы ў падтрымку зьняволенай Вольгі ў Instagram зьявілася просьба не прыходзіць на суд «па просьбе Волі». Паплечнікі просяць падтрымаць Гарбунову інакш: допісамі ў сацыяльных сетках з гэштэгам #олявмоейжизни.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску пачаўся суд над былой кіраўніцай «Радзіславы», палітзьняволенай Вольгай Гарбуновай ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Радзіславы» няма, але вы трымайцеся