У Горадні не дазволілі правядзеньне акцыі «Бессмертный полк». Раней аб атрыманьні «прынцыповай згоды» гарадзкіх уладаў на правядзеньне акцыі заяўляла ў сваім тэлеграм-канале прарасейская актывістка Вольга Бондарава.
У апублікаванай на сайце Горадзенскага гарвыканкаму сьвяточнай праграме акцыі няма, замест яе пройдзе «Шэсьце пакаленьняў» у рамках рэспубліканскай акцыі «Беларусь памятае».
Сайт reform.by нагадвае, што Менскі гарвыканкам у 2022 годзе ўзгадніў правядзеньне акцыі «Бессмертный полк» 9 траўня. Раней улады Менску некалькі разоў адмаўлялі актывістам у правядзеньні акцыі, якую прыдумалі ў Расеі і якая шырока прапагандуецца ўладамі гэтай краіны. Апошнім разам акцыя праводзілася ў Менску ў 2019 годзе, але ня ў выглядзе шэсьця, а ў выглядзе мітынгу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ангельцы на чатырох машынах прыбылі зь Львова». Лукашэнка працягвае расказваць, што злачынствы расейцаў у Бучы — фэйк