Пра вырак паведамляе газэта «Гомельская праўда».
Апошняе слова абвінавачанай было кароткім: «Мне няма чаго сказаць. Так, я вінаватая, але мне няма чаго сказаць».
За замах на забойства немаўляці з асаблівай жорсткасьцю суд прызначыў абвінавачанай 15 гадоў пазбаўленьня волі з адбываньнем пакараньня ў папраўчай калёніі агульнага рэжыму.
Прысуд законнай моцы не набыў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апэляцыйным парадку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Івацэвічах жанчыну асудзілі праз 15 гадоў пасьля забойства нованароджанага сынаЛетась 15 кастрычніка ў яме знадворнага туалета прыёмнага пункту другаснай сыравіны знайшлі нованароджанага хлопчыка. Дзіця даставілі ў рэанімацыю з прыкметамі агульнага пераахаладжэньня арганізма і прыкметамі гемарагічнага шоку з прычыны страты крыві праз крывацёк з пупавіны.
Выявілася, што яго нарадзіла і выкінула 26-гадовая жыхарка Гомля. Яе затрымалі ў той жа дзень, канцэнтрацыя этылявага сьпірту ў крыві жанчыны складала 1,91 праміле.
Па словах затрыманай, цяжарнасьць для яе была непажаданай. Захаваць дзіця яе пераканаў сужыцель, якога ў далейшым зьмясьцілі ў лячэбна-працоўны прафілякторый для лячэньня ад алькагалізму.
Раней абвінавачаная ўжо прыцягвалася да крымінальнай адказнасьці за крадзяжы і ўхіленьне ад адбываньня пакараньня ў выглядзе абмежаваньня волі. Некалькі гадоў таму яна ўжо нараджала, але напісала ў радзільні афіцыйную адмову ад дзіцяці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Гомлі маладая маці выкінула немаўля ў выграбную яму. Дзіця выратавалі