Саўка ды Грышка пра Пуціна і расейскі фашызм

Героі Лявона Вольскага спрачаюцца пра тое, хто насамрэч сучасныя фашысты.

Грышка:
Расея пляжыць сьвет.

Саўка:
Но там фашызма нет.

Грышка:
Расея — корань бед.

Саўка:
Зато фашызма нет.

Грышка:
Уздрыгануўся сьвет.

Саўка:
Зато фашызма нет.

Грышка:
Пуцін — крывавы дзед.

Саўка:
Зато фашызма нет.

Грышка:
Ён звар’яцелы дзед.

Саўка:
Ён даў вам всем атвет.

Грышка:
Каму ён даў адказ?

Саўка:
Фашыстам вродзе вас.

Грышка:
Фа-фа-фа-фа.

Саўка:

Фашысты! Хавайся скарэй!

І Гітлер — часьцічна яўрэй.

Я ў гэта паверыць гатоў

Сказаў нам пра гэта Лаўроў.

Грышка:
Ва Ўкраіне жэсьць.

Саўка:
Бо там фашысты есьць.

Грышка:
Палае ўся зямля.

Саўка:
Барбы з фашызмам для.

Грышка:
Зьядналі сілы ўсе

Саўка:
Проціў Расіюшкі.

Саўка:
Фа-фа-фа-фа.

Грышка:

Фашысты! Хавайся хутчэй!

Фашысты зьнішчаюць людзей.

Фашысты — іх там будзь здароў!

І Пуцін, Шайгу і Лаўроў.