Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла прыгадвае Станіслава Шушкевіча.
«Зь вялізарным сумам даведалася пра сьмерць вялікага чалавека, добразычлівага, ветлівага, першага старшыні незалежнай Беларусі доктара Станіслава Шушкевіча, — кажа Івонка Сурвіла. — Мела гонар ведаць яго трыццаць гадоў. Апошні раз бачыліся на пахаваньні ў Вільні Кастуся Каліноўскага ў 2019 годзе.
Між маіх лепшых успамінаў — „Беларускі тыдзень“ у амэрыканскім унівэрсытэце Wartburg College, арганізаваны Цэнтрам беларускіх дасьледаваньняў у Амэрыцы, дзе мы разам прадстаўлялі Беларусь.
Хачу сёньня выказаць глыбокае спачуваньне спадарыні Ірыне і ўсяму беларускаму народу з прычыны страты такога вялікага і добрага чалавека. Хай будзе яму пухам беларуская зямля».