Фігурантцы «справы студэнтаў» Ксеніі Сырамалот у калёніі забаранілі наведваць тэатар і спортзалю

Ксенія Сырамалот

Падобныя абмежаваньні закранулі і іншых палітзьняволеных.

Сястра Ксеніі Сырамалот у інстаграме паведаміла , што адміністрацыя гомельскай калёніі пазбавіла дзяўчыну і яшчэ некалькіх палітзьняволеных магчымасьці наведваць тэатар і спартзалю.

Прычыны забароны вязьням не паведамілі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗБС: асуджаных у «справе студэнтаў» змушаюць падпісаць прашэньні аб памілаваньні

Ксенія Сырамалот — студэнтка БДУ, прэс-сакратарка «Задзіночаньня беларускіх студэнтаў», валянтэрка Праваабарончага цэнтру «Вясна», а таксама фігурантка «справы студэнтаў».

16 ліпеня суд прысудзіў ёй 2,5 года калёніі. З кастрычніка Ксенія адбывае свой тэрмін у гомельскай калёніі № 4.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Суд над маладосьцю». Вынесьлі выракі ў «справе студэнтаў»