«Людзей пасялілі ў сяле Ўрангеля ў нечым сярэднім між гатэлем і інтэрнатам. Грошай не выдаюць, таму магчымасьці выйсьці на сувязь банальна няма. Рэчамі не забясьпечваюць. Кормяць тры разы, пра якасьць размовы няма», — напісаў Пятро Андрушчанка ў сваім тэлеграм-канале.
Пятро Андрушчанка таксама апублікаваў спадарожнікавы фатаздымак зь меркаваным лягерам для ўкраінцаў.
Паводле яго, у грамадзян няма дакумэнтаў, ідзе працэдура афармленьня.
«Абяцаюць праз два тыдні закончыць бюракратычныя працэдуры і правесьці далейшае перасяленьне ў іншыя месцы. Наконт працы — выключна з прапанаванага. Нізкакваліфікаваная і нізкааплатная праца. Фармальна расейцы гавораць пра магчымасьць потым у любы час адмовіцца ад статусу „ўкрыцьцё ад вайны“, але даверу няма. Фактычна нашых людзей зь цёплага Прыазоўя вывезьлі за 9,6 тысячы кілямэтраў, дзе самы цёплы месяц жнівень з тэмпэратурай +21. Навошта? Няма слоў», — дадаў дарадца марыюпальскага мэра Пятро Андрушчанка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што адбываецца ў Марыюпалі, дзе пачалася эвакуацыя цывільных з заводу «Азоўсталь». ФОТА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украінская амбудсвумэн: У Расею гвалтам вывезьлі 808 тысячаў украінцаў, зь якіх 153 тысячы — дзеці