У інтэрвію італьянскай газэце Corriere della Sierra кіраўнік Каталіцкай царквы паведаміў, што ўжо ў першы дзень вайны размаўляў па тэлефоне з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім. Потым ён сустрэўся з амбасадарам Расеі. А вось ад Пуціна адказу так і не паступіла, хаця Ватыкан настойвае на сустрэчы і даўно перадаў жаданьне пантыфіка прыбыць у Маскву.
Папа Рымскі ня можа расцаніць правільнасьць ці няправільнасьць вайсковай падтрымкі Ўкраіны з боку краін NATO. Ён таксама ня мае намеру пакуль наведваць Кіеў.
«У Кіеў я пакуль не паеду. Я паслаў кардынала Міхаэля Чэрнага і кардынала Конрада Краеўскага, якія адправіліся туды чацьвёрты раз. Але я адчуваю, што мне ня трэба ехаць. Спачатку я павінен паехаць у Маскву, спачатку я мушу сустрэцца з Пуціным. Але я таксама сьвятар, што я магу зрабіць? Я раблю тое, што магу. Калі б Пуцін адчыніў дзьверы...» — сказаў пантыфік.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ватыкан праз вайну скасаваў сустрэчу папы Рымскага Францішка з патрыярхам КірыламФранцішак таксама размаўляў з Патрыярхам Маскоўскім Кірылам праз Zoom. Пры гэтым Кірыл палову сустрэчы пераконваў Папу Рымскага ў абгрунтаванасьці нападу.
«Першыя 20 хвілін з мапай у руках ён чытаў мне ўсе абгрунтаваньні вайны. Я выслухаў і сказаў яму: я нічога ў гэтым не разумею. Брат, мы не дзяржаўныя клірыкі, мы ня можам выкарыстоўваць мову палітыкі, а толькі мову Езуса. Мы пастыры аднаго і таго ж сьвятога народу Божага. Дзеля гэтага мы павінны шукаць шляхі міру, каб пакласьці канец абстрэлу зброяй. Патрыярх ня можа ператварыцца ў пуцінскага алтарніка. У мяне была заплянаваная сустрэча зь ім у Ерусаліме 14 чэрвеня. Гэта павінна быць наша другая сустрэча сам-насам, нічога агульнага з вайной. Але цяпер і ён згаджаецца: давайце спынімся, гэта можа быць двухсэнсоўны сігнал», — сказаў пантыфік.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Папа Францішак заклікаў да перамір’я, а патрыярх Кірыл — да згуртаваньня вакол уладыПапа Рымскі адзначыў, што прэм’ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан пераконваў яго, што да 9 траўня ўсё скончыцца. Аднак падзеі апошніх дзён паказваюць далейшую эскаляцыю.
«Орбан, калі я зь ім сустрэўся, сказаў мне, што ў расейцаў ёсьць плян, што ўсё скончыцца 9 траўня. Я спадзяюся, што гэта так, каб мы таксама разумелі хуткасьць эскаляцыі ў гэтыя дні. Таму што цяпер ня толькі Данбас, гэта Крым, гэта Адэса, ён забірае ва Ўкраіны чарнаморскі порт, і ўсё. Я пэсіміст, але мы павінны зрабіць любы жэст, каб спыніць вайну».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сакратар РНБА Ўкраіны заявіў, што папярэджаная Пуціным пра вайну Вугоршчына хацела захапіць частку ўкраінскай тэрыторыі