Дэмакратычную лідэрку Сьвятлану Ціханоўскую ўзнагародзілі «за яе барацьбу за свабоду, а таксама абарону нацыянальнага сувэрэнітэту падчас расейскага ўварваньня ва Ўкраіну».
Пра гэта паведамляе прэс-служба Ціханоўскай. Адзначаецца, што ўзнагароды Ордэнам Другога Траўня «сапраўднай Гішпаніі» (Orden del Dos de Mayo a la «España real») мужчынам і жанчынам, якія «напаўняюць гонарам і натхняюць», 2 траўня ўручыла старшыня ўраду аўтаномнай супольнасьці Мадрыд Ісабэль Дыяс Аюса.
У ліку лаўрэатаў была і дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская.
Яе ўзнагародзілі за «нястомную барацьбу за свабоду і супраць тыраніі Лукашэнкі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская перадала ЗША дакумэнты аб датычнасьці беларускага рэжыму да агрэсіі супраць Украіны