Тэнісіст-паралімпіец Аляксандар Ігнатовіч выйшаў гуляць на першынстве Менскай вобласьці з нашыўкамі ў колерах беларускага нацыянальнага і ўкраінскага сьцягоў і надпісам «Не — вайне ва Ўкраіне».
Гэта вынікае з фотарэпартажу незалежнага выданьня «Новы час».
Аляксандар Ігнатовіч — спартовец з парушэньнямі апорна-рухальнага апарату, які праявіў сябе ў трох відах спорту: ён 8-разовы чэмпіён Беларусі ў футболе, 10-разовы — у настольным тэнісе, 12-разовы — у плаваньні. У 2020-м ён падпісаў ліст спартоўцаў за сумленныя выбары.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларускі спорт спыняе існаваньне». Што будзе зь беларускімі спартоўцамі пасьля пачатку вайны ва Ўкраіне