«Гэтая папраўка да Крымінальнага кодэксу адкрывае магчымасьці для далейшых сур’ёзных злоўжываньняў», — мяркуе прэс-сакратар Эўрапейскай службы зьнешніх дзеяньняў Пэтэр Стана.
У заяве зазначаецца, што 36 палітычным зьняволеным прад’яўлены абвінавачаньні ў «тэрарызьме» або ўжо прысуджаны працяглыя тэрміны турэмнага зьняволеньня па такіх абвінавачаньнях. Многія прадстаўнікі дэмакратычных сіл і палітычныя актывісты аб’яўлены ў вышук па абвінавачаньнях у «тэрарызьме». Многія абвінавачаныя «перад судом на таемных, несправядлівых і прадузятых судовых працэсах, часта па сфабрыкаваных абвінавачаньнях і безь якіх-небудзь прававых гарантый». Цяпер ім «таксама можа пагражаць сьмяротнае пакараньне».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дачка чыноўніка, выступала супраць нэўтралітэту Беларусі. Што за дэпутатка прапанавала новы «расстрэльны» артыкул Крымінальнага кодэксу«Цяперашні палітычны кантэкст у Беларусі робіць гэты паварот падзей яшчэ больш трывожным, — заявіў Стана. — Рэжым працягвае жорсткія рэпрэсіі ў дачыненьні да ўласнага насельніцтва. Праваабаронцам, журналістам і палітычным актывістам пагражаюць зусім не абгрунтаваныя і вельмі працяглыя тэрміны турэмнага зьняволеньня. Апошнім часам мішэньню сталі і прафсаюзныя актывісты».
27 красавіка Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ў двух чытаньнях прыняла законапраект «Аб зьмене Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь», які прадугледжвае ўвядзеньне сьмяротнай кары за замах на ўчыненьне актаў тэрарызму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Усьлед за «сталінскімі» прысудамі — «сталінскае заканадаўства»