На сайце Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША паведамляецца: «Яны абмеркавалі падтрымку, якую рэжым Лукашэнкі працягвае аказваць несправакаванай вайне Расеі супраць Украіны, і намаганьні ЗША прыцягнуць рэжым да адказнасьці, а таксама няспыннае здушэньне правоў чалавека і дэмакратычных свабод».
![Да часткі сустрэчы таксама далучыўся дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен (другі справа)](https://gdb.rferl.org/08c20000-0a00-0242-05e8-08da2a1c28ac_w1080_h608_b_s.jpg)
Да часткі сустрэчы таксама далучыўся дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен (другі справа)
Таксама абмяркоўвалася сытуацыя з палітвязьнямі. Вэндзі Шэрман падкрэсьліла, што Злучаныя Штаты працягваюць аказваць падтрымку дэмакратычным памкненьням беларускага народу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амэрыканскі лэнд-ліз для Ўкраіны: што гэта такое і ці дапаможа перамагчы РасеюРаней Ціханоўская сустрэлася ў Вашынгтоне са сьпікерам ніжняй платы парлямэнту ЗША Нэнсі Пэлосі.
«На сёньняшняй сустрэчы з Нэнсі Пэлосі ў Вашынгтоне мы пагадзіліся з тым, што Беларусь павінна быць найвышэйшым прыярытэтам для Злучаных Штатаў. Дэмакратычны сьвет павінен аб’яднацца перад тварам тыраніі. Мы чакаем ад ЗША моцнага лідэрства і рашучых мераў», — паведаміла Ціханоўская ў Twitter па выніках сустрэчы.
Таксама Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з амэрыканскімі сэнатарамі — прадстаўнікамі Дэмакратычнай партыі Джын Шагін (ад штату Нью-Гэмпшыр), Крысам Ван Голенам (ад штату Мэрылэнд), Ронам Джонсанам (штат Вісконсін), Рычардам Дурбіным (штат Ілінойс) і прадстаўніком Рэспубліканскай партыі сэнатарам Ліндсі Грэмам (штат Караліна).
«Я падкрэсьліла, што падтрымка Беларусі заключаецца ў спалучэньні санкцый супраць рэжыму і дапамогі людзям», — адзначыла Ціханоўская, гаворачы пра сустрэчу з сэнатарамі.