Дзясяткі тысяч вайскоўцаў з краін NATO, а таксама Швэцыі і Фінляндыі, возьмуць удзел у найбуйнейшых з часоў халоднай вайны вучэньнях Exercise Hedgehog ва Ўсходняй Эўропе
Пра гэта паведамляе брытанская газэта The Guardian.
Вялікая Брытанія накіруе на ўсход Эўропы 8000 вайскоўцаў.
Вучэньні пройдуць на тэрыторыі ад Фінляндыі на поўначы да Паўночнай Македоніі на поўдні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Калі паміж вайной і ганьбай выбралі ганьбу. Што б чакала Зяленскага, калі б ён скарыўся КрамлюЯны заплянаваныя прыкладна на час, калі Фінляндыя і Швэцыя маюць далучацца да NATO, і ставяць на мэце стрымаць Расею ад правакацыяў, пакуль дзьве скандынаўскія краіны ня стануць афіцыйна чальцамі абарончага альянсу.
Рашэньне пра вучэньні было прынятае паралельна з рашэньнем аб пашырэньні вайсковай і эканамічнай дапамогі Ўкраіне.