Яна Пінчук, якой у Беларусі пагражае да 20 год пазбаўленьня волі, ужо амаль паўгода знаходзіцца ў СІЗА-5 Санкт-Пецярбургу.
Сёньня Васілявостраўскі суд у расейскім Санкт-Пецярбургу працягнуў палітзьняволенай беларусцы Яне Пінчук тэрмін утрыманьня яшчэ на 3 месяцы, паведаміў муж Яны Мікіта Сафронаў.
18 красавіка Яне Пінчук у СІЗА-5 Санкт-Пецярбургу прыйшла заява аб экстрадыцыі ў Беларусь. На радзіме ёй пагражае да 20 гадоў пазбаўленьня волі, яе абвінавачваюць па пяці артыкулах Крымінальнага кодэксу за адміністраваньне тэлеграм-чату «Віцебск 97%», прызнанага ўладамі экстрэмісцкім.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 29 красавіка: Алесю Буневіч абвінавачваюць у дапамозе тэрарызму і здрадзе дзяржавеПінчук пераехала ў Расею ў 2018 годзе. Зь лістапада 2021 году, калі Сьледчы камітэт Беларусі адправіў расейскім сілавікам дакумэнты на экстрадыцыю, яна знаходзіцца ў ізалятары.
Пасьля арышту Пінчук папрасіла расейскія ўлады аб статусе ўцекача.