Суд Ленінскага раёна Менску прыгаварыў палітзьняволеную Вікторыю Ганчарову і Вольгу Маліноўскую (не фігуруе ў сьпісе палітвязьняў) да 2 гадоў і 1,5 года абмежаваньня волі адпаведна без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»), паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Судьдзя Тацяна Шоцік прызнала іх вінаватымі паводле арт. 342 (удзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак) і арт. 341 (апаганьваньне збудаваньняў і псаваньне маёмасьці) Крымінальнага кодэксу.
Пасьля вынясеньня прысуду жанчын вызвалілі.
Ганчарову і Маліноўскую затрымалі на працы 22 лістапада 2021 году ў краме бытавой хіміі «Востраў чысьціні» за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 годау. Ганчарову адразу зьмясьцілі ў ізалятар, Маліноўскую адпусьцілі ў той жа дзень, але на назаўтра зноў затрымалі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: акадэмічная супольнасьць зьвярнулася ў Вярхоўны суд у справе Мацкевіча, на анарха-партызан ціснуць у СІЗА