Суд над сьвятаром Ігарам Лашуком адбыўся 28 красавіка, ксяндза пакаралі штрафам 960 рублёў.
Пра гэта сам Лашук паведаміў у Фэйсбуку.
Айцец Ігар Лашук са Стоўпцаў, адзін зь вядомых у краіне сьвятароў, якія спэцыялізуюцца ў будаўніцтве і аднаўленьні касьцёлаў. Пра свой суд за «экстрэмісцкі кантэнт» сьвятар раней пісаў:
«Экстрэмальныя каналы «Белсат» і «Радыё Свабода» (дарэчы, яго слухаю з 1988 году, яшчэ за саветаў). Карацей, я — экстрэмалістычны ксёндз. Карацей, ЭКСТРЭМАЛ».
Паводле «Вясны», за апошні месяц у аналягічных справах судзілі яшчэ некалькі каталіцкіх сьвятароў у Віцебскай і Магілёўскай абласьцях.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрымлівалі каталіцкага сьвятара Андрэя Кеўліча. Заўтра будуць судзіць