ПАРЭ прыняла рэзалюцыю, па якой адносіны з рэжымам канчаткова спыняюцца — і пачынаецца сумесная праца з грамадзянскай супольнасьцю і дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Такое адбываецца ўпершыню — і гэта дае магчымасьць працаваць з ПАРЭ на сыстэмнай аснове. У Асамблеі існуюць інстытуты і структуры, якія дапамогуць наблізіць Беларусь да Эўропы, піша тэлеграм-канал Кабінэту Ціханоўскай.
Дэлегацыя правяла некалькі сустрэч з дэпутатамі, спэцдакладчыкамі і прадстаўнікамі розных эўрапейскіх арганізацый.
Кіраўнік Кабінэту Сьвятланы Ціханоўскай Валер Кавалеўскі патлумачыў, чаму гэта так важна для беларусаў.
«Нам вельмі важна атрымаць тэхнічную экспэртызу, падтрымку, каб падрыхтавацца да новага жыцьця Беларусі, дзе каштоўнасьці і павага да чалавечай годнасьці будуць кіраваць нашай краінай. Сьвятлана Ціханоўская неаднаразова заяўляла, што далучэньне да Рады Эўропы зьяўляецца стратэгічнай мэтай для Беларусі, калі яна стане незалежнай і дэмакратычнай краінай. Да канца дня мае быць прынятая таксама рэзалюцыя па Ўкраіне, і гэты дакумэнт павінен утрымліваць моманты па Беларусі. Пасьля рэзалюцыю павінен зацьвердзіць Кабінэт міністраў Рады Эўропы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Няма «мудрага Пуціна», ёсьць Пуцін-агрэсар. Ціханоўская — пра Зяленскага, Пазьняка, ліст Макея і хэйт у сацсетках ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кабінэт Ціханоўскай заявіў аб арганізацыі офісу дэмакратычных сілаў Беларусі ў Кіеве