Паводле яго даных, Абдулазіз Камілаў цяпер прызначылі на пасаду намесьніка сакратара Рады бясьпекі пры прэзыдэнце Рэспублікі Ўзбэкістан у пытаньнях замежнай палітыкі і бясьпекі.
17 сакавіка Абдулазіз Камілаў выступіў на пленарным пасяджэньні Сэнату Олій Мажлісу. Тады ён выклаў пазыцыю Ўзбэкістану па сытуацыі ва Ўкраіне: «Узбэкістан прызнае незалежнасьць, сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны. Мы не прызналі „Луганскую і Данецкую народныя рэспублікі“», — сказаў тады кіраўнік МЗС.
Палітолягі палічылі гэтую заяву сур’ёзнай і «сьмелай» пазыцыяй, агучанай дзяржавамі Цэнтральнай Азіі ўсяго празь некалькі тыдняў пасьля таго, як Расея абʼявіла вайну Ўкраіне.
29 сакавіка ў прэс-службе замежнапалітычнага ведамства паведамілі, што кіраўнік МЗС Абдулазіз Камілаў у сувязі з хранічным захворваньнем на працягу апошніх дзесяці дзён праходзіў лячэньне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сардэчна запрашаем у гестапа!» Зьявіліся сьведчаньні пра зьдзекі з палітвязьня Падрэза пры затрыманьні ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Францыі на ініцытыву беларуса арыштавалі вілу былога зяця Пуціна