28 красавіка ў Спартовым арбітражным судзе (CAS) у швайцарскай Лязане адбудзецца пасяджэньне ў справе Беларускага фонду спартовай салідарнасьці супраць Зьвязу эўрапейскіх футбольных асацыяцый (UEFA). На пасяджэньні будуць разглядаць скаргу БФСС, пададзеную ў адказ на адмову UEFA правесьці расьсьледаваньне па фактах парушэньняў, якія зьдзяйсьняюцца Беларускай фэдэрацыяй футболу (АБФФ).
Парушэньні былі зафіксаваныя ў дакладзе БФСС, апублікаваным восеньню 2021 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Даклад аб парушэньнях у фэдэрацыі футболу Беларусі: дамоўныя матчы, палітычны ціск, «кішэнныя» судзьдзіПрадстаўляць інтарэсы фонду ў Лязане будзе 44-гадовы канадзкі адвакат Паала Таркеці.
«Тое, што адбываецца ў Беларусі, інакш як поўным кашмарам не назваць. Гляджу і разумею, што рэжым Лукашэнкі вельмі жорсткі з грамадзянамі краіны. Цяпер, вядома, пра Беларусь у сьвеце кажуць менш, чым раней, аднак сытуацыя ў вашай краіне па-ранейшаму абсалютна непрымальная, няўяўная для дэмакратычнага грамадзтва», — сказаў Таркеці.
Адвакат мае намер давесьці ў судзе неабходнасьць адкрыцьця з боку UEFA справы ў дачыненьні АБФФ.
«Справа ў тым, што рэглямэнт UEFA складзены так, што ў ім вельмі шмат аддадзена на водкуп дысцыплінарным афіцэрам. Гэта фундамэнтальная праблема. І ў гэтым выпадку мы ў CAS прама пакажам, якія артыкулы рэглямэнту былі парушаныя з боку Беларускай фэдэрацыі футболу. Я перакананы, што Арбітражны суд усё зробіць у рамках закону, будуць выкананыя артыкулы рэглямэнту, і супраць прадстаўнікоў АБФФ, якія парушалі правы спартоўцаў, належным чынам будуць праведзены расьсьледаваньні».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта каманда з бунтарскім духам». Чаму «Крумкачам» не даюць гуляць у МенскуУ размове з Tribuna.com выказаўся пра пачатак суду і былы генэральны дырэктар шматразовага чэмпіёна Беларусі барысаўскага БАТЭ Міхаіл Залеўскі, які, у ліку іншых спартовых дзеячоў, вымушана пакінуў Беларусь.
«Якая будзе разьвязка, цікава некалькім эўрапейскім футбольным асацыяцыям, міжнародным спартовым арганізацыям і некаторым афіцыйным асобам. Пакуль на футбольных палях у нас рэкордныя сэрыі безь перамог і мары аб „спартляндыі з Расеяй“, хай хоць так беларускі футбол прарываецца ў фокус эўрапейскай увагі. Мы вельмі добра падрыхтаваліся да баталій, правялі сур’ёзную і дэталёвую працу».
Раней, каб кампэнсаваць юрыдычныя выдаткі ў справе супраць UEFA і АБФФ, экс-кіраўніца Фонду спартовай салідарнасьці Аляксандра Герасіменя амаль за $20 тысяч прадала на NFT-аўкцыёне срэбны мэдаль з Алімпіяды-2012 у Лёндане.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт UEFA лічыць, што Беларуская фэдэрацыя футболу не зьвязаная з рэжымам Лукашэнкі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аляксандра Герасіменя назвала прычыну выхаду зь Беларускага фонду спартовай салідарнасьці