Швайцарыя ўвяла новыя санкцыі супраць Расеі і Беларусі

Новыя меры ўключаюць у сябе забарону на імпарт вугалю, драўніны, цэмэнту, морапрадуктаў, ікры, а таксама на экспарт тавараў, якія «могуць садзейнічаць умацаваньню прамысловага патэнцыялу Расеі» (такіх як прамысловыя робаты або хімічныя прадукты).

Забарону на экспарт банкнотаў і продаж каштоўных папераў грамадзянам Беларусі пашырылі на ўсе афіцыйныя валюты дзяржаў Эўразьвязу. Раней гэта тычылася толькі каштоўных папераў і банкнотаў у швайцарскіх франках і эўра.

«У Швайцарыі больш нельга рэгістраваць трасты для грамадзян Расеі або фізычных ці юрыдычных асоб, якія зьяўляюцца рэзыдэнтамі Расеі. Розныя паслугі для такіх трастаў таксама будуць забароненыя», — гаворыцца ў паведамленьні на сайце ўраду Швайцарыі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі ацанілі страты ад санкцый за ваеннае ўварваньне ва Ўкраіну

Your browser doesn’t support HTML5

Чаму Кітай не ўратуе Беларусь?