Пэнтагон: У выніку вайны ва Ўкраіне Расея стала слабейшай

Прэс-сакратар Міністэрства абароны ЗША Джон Кірбі

Прэс-сакратар Міністэрства абароны ЗША Джон Кірбі заявіў, што за час вайны ва Ўкраіне Расея панесла вельмі значныя страты.

Вайна з Украінай прывяла да аслабленьня як Узброеных сілаў Расеі, гэтак і самой расейскай дзяржавы, заявіў у аўторак афіцыйны прадстаўнік Пэнтагону Джон Кірбі напярэдадні сустрэчы саюзьнікаў і партнэраў NATO ў Нямеччыне.

«Армія [Расеі] стала слабейшай. Дзяржава таксама стала слабейшай, і цяпер [РФ] яшчэ больш ізалюе сябе», — цытуе «Голас Амэрыкі» словы Кірбі ў інтэрвію CNN. — Мы хочам, каб Расея не магла ў будучыні зноў пагражаць сваім суседзям».

«[Расейская] эканоміка знаходзіцца ў вартым жалю стане. Яе ўзброеныя сілы зьнясіленыя ў многіх адносінах, ня цалкам, але, безумоўна, [Расея] страціла шмат сваіх вайскоўцаў і панесла страты ў гэтым уварваньні ва Ўкраіну», — сказаў ён.

Падрабязьней пра ацэнку стану расейскіх узброеных сілаў Джон Кірбі не сказаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік Пэнтагону: ЗША хочуць паслабленьня Расеі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Нямеччыне на сустрэчы міністраў абароны з 40 краін сьвету абмяркоўваюць дапамогу Ўкраіне
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Блінкен і Остын абяцалі Зяленскаму, што амэрыканскія дыпляматы вернуцца ў Кіеў