Расея прыпыніла пастаўкі газу ў Польшчу ў рамках ямальскага кантракту, неафіцыйна паведамляе польскі партал Onet. У польскім Міністэрстве клімату сабралася крызісная група.
Пра тое, ці зьяўляецца гэта выкананьнем ультыматуму, якім нядаўна пагражаў Уладзімір Пуцін, расейскі бок не паведамляе. Афіцыйнае паведамленьне па гэтым пытаньні павінна быць апублікаванае сёньня.
Інфармацыю аб значным скарачэньні транспарціроўкі газу, а затым аб яе прыпыненьні, Onet сёньня неафіцыйна пацьвердзілі як ва ўрадавых крыніцах, так і ў польскай нафтагазавай кампаніі PGNiG. Пра прычыны прыпыненьня паставак расейцы польскаму боку не паведамілі.
У канцы сакавіка Пуцін паведаміў, што падпісаў указ, паводле якога так званыя варожыя краіны павінны плаціць за расейскі газ выключна ў расейскіх рублях. Большасьць краін Эўразьвязу, у тым ліку Польшча, не пагадзіліся на гэты дыктат.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Узроўні радыяцыі на месцы аварыі на Чарнобыльскай АЭС «нармальныя», — гендырэктар МАГАТЭ