Замест гэтага Лукашэнка правёў нараду, на якой заявіў:
«Традыцыйна ў гэты дзень у апошнія гады і дзесяцігодзьдзі мы знаходзіліся ў чарнобыльскіх зонах. Але ў сувязі з тым, што сытуацыя цяпер у нас няпростая, з надвор'ем перш за ўсё, думаю, што нам там рабіць няма чаго.
Праліўныя дажджы, яны, можа, і на карысьць, але не на сёньняшні дзень, тузаць там людзей па чарнобыльскіх раёнах не выпадае. Гэта асноўная прычына, дзеля якой я перанёс наведваньне чарнобыльскіх раёнаў у гэты дзень. Мы, вядома ж, гэтую праграму адпрацуем, але гэта крыху пазьней», — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскія салдаты месяц жылі ў акопах у найбольш небясьпечным месцы каля ЧАЭС. ФОТА і ВІДЭАРэгіёны, якія асабліва пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС, мяжуюць з Украінай. У лютым і сакавіку расейскія войскі ўрываліся ва Ўкраіну празь іх, у тым ліку войскі праходзілі праз Палескі радыялягічны запаведнік і захапілі ЧАЭС.
Цяпер наведваньне лясоў у раёнах уздоўж мяжы ў Берасьцейскай і Гомельскай абласьцях забаронена або абмежавана. Стала таксама вядома, што Лоеўскі райвыканкам забараніў карыстацца маламернымі суднамі на Дняпры і Сажы. Па гэтых рэках праходзіць мяжа з Украінай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пажары, павышаны ўзровень радыяцыі і міны. Ва Ўкраіне забаранілі наведваць зону адчужэньня і Чарнобыльскую АЭС ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тры расейскія ракеты зафіксавалі над Паўднёваўкраінскай АЭС, — украінская атамная кампанія ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МАГАТЭ: Украіна мае патрэбу ў дадатковым абсталяваньні для сваіх АЭС ва ўмовах расейскай агрэсіі