Пра гэта паведаміў прававабаронца Сяргей Сыс.
Міколу Аўтуховіча судзяць паводле арт. 289 Крымінальнага кодэксу («акт тэрарызму»).
Мікалая Аўтуховіча і шэраг іншых людзей затрымалі 1 сьнежня 2020 году. Улады абвясьцілі Аўтуховіча арганізатарам і кіраўніком «тэрарыстычнай групоўкі», якая нібыта дзейнічала на тэрыторыі Горадзенскай вобласьці і падпальвала аўтамабілі і дамы супрацоўнікаў міліцыі.
Пра затрыманьне «групы Аўтуховіча» дзяржаўныя СМІ расказалі 8 сьнежня. Паводле іх, за падпаламі дому міліцыянта ў Ваўкавыску і падрывам аўтамабіля супрацоўніка міліцыі ў Горадні стаіць групоўка, якою кіраваў ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч.
Усяго ў «справе Аўтуховіча» праходзяць 12 чалавек. Адзін зь іх — Уладзімер Гундар, які мае інваліднасьць. 20 траўня 2021 году яго ўжо асудзілі паводле арт. 366 Крымінальнага кодэксу (гвалт альбо пагроза ў дачыненьні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі), на тры гады пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму.
Спачатку Сьледчы камітэт пачаў крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 218 КК (наўмыснае пашкоджаньне маёмасьці, учыненае агульнанебясьпечным спосабам). Потым Генпракуратура перакваліфікавала яго на ч. 1 арт. 289 (акт тэрарызму), які прадугледжвае пазбаўленьне волі да 15 гадоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аўтуховіч — 74 дні, Казулін — 53, Лосік — 42. Найгучнейшыя і пасьпяховыя галадоўкі ў гісторыі БеларусіНа пачатку лютага абноўлены сьпіс арганізацый і фізычных асобаў, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці, зьявіўся на сайце КДБ Беларусі. Паводле ведамства, апроч самога Аўтуховіча, у ягоную «групу» ўваходзілі 12 чалавек. Сярод іх Сяргей Разановіч, ягоная жонка Людміла і дарослы сын Павал, якія нібыта дапамагалі Аўтуховічу хавацца ад праваахоўнікаў.
Да гэтага затрыманьня Мікалай Аўтуховіч агулам адбыў у зьняволеньні рэкордны для беларускіх палітвязьняў тэрмін — 7 гадоў і 5 месяцаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Справу палітвязьня Аўтуховіча, якога вінавацяць у тэрарызьме, накіравалі ў суд ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У гэтым не сумняваюцца нават чэкісты». Аўтуховіч пра перамены, турэмныя будні і месца, якое захапляе яго ў Беларусі