Затрыманай на мінулым тыдні журналістцы Аксане Колб пагражае да 4 гадоў зьняволеньня.
20 красавіка ў кватэру да Аксаны Колб прыйшлі сілавікі са шчытамі і кувалдамі. Яны павезьлі яе на допыт у Сьледчы камітэт. Пазьней Аксана Колб патэлефанавала блізкім і паведаміла, што яе зьмяшчаюць у ІЧУ да 10 сутак.
Праз час стала вядома, што Аксану Колб з ізалятара часовага ўтрыманьня пераводзяць у СІЗА на вуліцы Валадарскага ў Менску.
22 красавіка сваякі Аксаны Колб паведамілі, што ёй выставілі абвінавачваньне паводле артыкула 342 часткі 1 Крымінальнага кодэксу — «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх».
Такое абвінавачаньне прадугледжвае ад 2 да 5 гадоў абмежаваньня волі або да 4 гадоў пазбаўленьня волі.
26 красавіка праваабаронцы прызналі Аксану Колб палітзьняволенай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рэдактарку газэты «Новы Час» Аксану Колб затрымалі на 10 сутак. Сілавікі прыехалі з кувалдамі