Дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская разам з пасламі ЗША, Францыі і Літвы ўшанавала памяць ахвяр чарнобыльскай катастрофы, паведаміла амбасада ЗША.
Бел-чырвона-белы букет Ціханоўскай быў перавязаны жоўта-блакітнай стужкай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады ў Менску не дазволілі правесьці «Чарнобыльскі шлях» пад лёзунгам «Не — вайне!». Акцыя будзе ў ВільніСёлета заяўку ў Менскі гарвыканкам на правядзеньне традыцыйнай акцыі «Чарнобыльскі шлях» падала партыя «Зялёныя».
Партыя плянавала правесьці акцыю пад асноўным лёзунгам «Не — вайне!» і з патрабаваньнямі няўдзелу беларускіх вайскоўцаў у збройных канфліктах, нэўтральнага статусу краіны, вываду войскаў з тэрыторыі Беларусі, салідарнасьці з украінскім народам і недапушчэньня паўтарэньня чарнобыльскай катастрофы.
Аднак Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт адмовіў у правядзеньні Чарнобыльскага шляху 2022 году. Тады «Зялёныя» заявілі ў адказ на гэта, што праводзіць акцыю ў Менску ня будуць, і запрасілі ахвотных далучыцца да Чарнобыльскага шляху, які пройдзе сёньня, 26 красавіка, у Вільні.
Збор удзельнікаў чарнобыльскай акцыі ў Вільні пачнецца на Лукіскай плошчы а 18:00.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ужо сёньня: 36 гадоў чарнобыльскай катастрофе