Натальлю Дуліну арыштавалі на 15 дзён
Стала вядома, што 25 красавіка ў Менску затрымалі дацэнта Натальлю Дуліну, якую раней звольнілі зь Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту. Яе даставілі ў Ленінскі РУУС. Прычына невядомая. Імя Дулінай зьявілася сярод затрыманых на тэлеграм-канале «Список задержанных».
Як стала вядома «Нашай Ніве», 26 красавіка Натальлі Дулінай прысудзілі 15 дзён адміністрацыйнага арышту паводле арт. 19.11 КаАП («Распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасьці»).
У 2020 годзе Натальля Дуліна адкрыта падтрымала студэнтаў і перамены, за гэта яна страціла працу на катэдры італьянскай мовы МДЛУ. Таксама Натальля Дуліна ўваходзіла ў Каардынацыйную раду.
У канцы лютага 2022 году Дуліну затрымлівалі за ўдзел у акцыі супраць вайны ва Ўкраіне. За гэта ёй прысудзілі 15 дзён арышту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лінгвістка-выкладчыца Натальля Дуліна: «Свабода — гэта жыцьцё без крывадушнасьці»У Менску затрымалі траіх студэнтак за відэа ў TikTok з цытатай Лукашэнкі
Супрацоўнікі ГУБАЗіК затрымалі 3 дзяўчат, дзьве зь іх — студэнткі Менскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага каледжа.
Праўладныя каналы апублікаваў тры відэаролікі з затрыманымі студэнткамі, а таксама распаўсюдзілі відэа з TikTok, якія апублікавалі дзяўчаты. У двух зь іх абыгрываецца цытата Лукашэнкі: «А я вам зараз пакажу, адкуль на Беларусь рыхтаваўся напад». Гераіня трэцяга TikTok запісала яго, верагодна, падчас пратэстных маршаў 2020 году — на відэа яна ідзе зь бел-чырвона-белым сьцягам і жартуе пра ўцёкі ад супрацоўнікаў АМАП.
Зь дзяўчатамі запісалі «пакаяльнае» відэа, але ў выніку адпусьцілі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 25 красавіка: 11 гадоў калёніі ў закрытым судзе; у Бабруйску затрымалі блогера, у Менску — дырэктара Zborka labsСябра БСДП Ігара Ледніка асудзілі на 15 дзён і завялі крымінальную справу
Сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Ігара Ледніка затрымалі 18 красавіка. Сёньня стала вядома, што Ігар Леднік атрымаў 15 сутак адміністрацыйнага арышту і цяпер знаходзіцца на Акрэсьціна, паведамляе БСДП. Таксама стала вядома, што на яго завялі крымінальную справу па арт. 367 Крымінальнага кодэксу («Паклёп на прэзыдэнта РБ»), яму пагражае да 5 год пазбаўленьня волі.
Ігар Леднік — інвалід другой групы, мае праблемы з сэрцам.