Сёньня мультымільярдэр Ілан Маск, уладальнік кампаніі Tesla, заключыў угоду, каб купіць кампанію Twitter Inc. за 44 мільярды даляраў.
Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters і сама кампанія. Паводле агенцтва, гэтая ўгода перадасьць кантроль над плятформай сацыяльных сетак, населенай мільёнамі карыстальнікаў, сярод якіх сусьветныя лідэры, самаму багатаму чалавеку ў сьвеце.
Абмеркаваньне ўгоды паскорылася ў мінулыя выходныя, пасьля таго як Маск патлумачыў акцыянэрам Twitter схему фінансаваньня сваёй прапановы, — піша агенцтва.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ілон Маск мае намер набыць сацыяльную сетку Twitter«Свабода слова зьяўляецца асновай дзейснай дэмакратыі, а Twitter — гэта лічбавая гарадзкая плошча, на якой абмяркоўваюцца пытаньні, жыцьцёва важныя для будучыні чалавецтва», — адзначыў Маск у адмысловай заяве наконт угоды.
Пасьля навіны аб продажы кампаніі акцыі Twitter вырасьлі прыкладна на 6%.