У Кіеве зьбіраюцца перайменаваць 279 гарадзкіх абʼектаў (вуліц, завулкаў, алеяў, праспэктаў, станцыяў мэтро і г. д.), назвы якіх зьвязаныя з Расеяй ці Беларусьсю.
Пра гэта паведаміў намесьнік мэра гораду Ўладзімір Бандарэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад Леніна да Пушкіна. Як Расея сваім ваенным уварваньнем адкрыла шлях дэрусіфікацыі ЎкраіныПа словах Бандарэнкі, у сьпісе на перайменаваньне апынуліся ў асноўным вуліцы, чые назвы паходзяць ад расейскіх ці беларускіх гарадоў. Але ёсьць таксама абʼекты, названыя ў гонар пісьменьнікаў, мастакоў і навукоўцаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Станцыя мэтро «Менская» ў Кіеве можа стаць «Варшаўскай», заявіў мэр КлічкоДа 1 траўня ў адміністрацыі будуць зьбіраць ад гараджанаў прапановы наконт перайменаваньня. А новыя назвы выберуць пры дапамозе галасаваньня. Калі ж па пэўных абʼектах прапановаў не паступіць, то іх назвы мяняць ня будуць.
Уладзімір Бандарэнка таксама адзначыў, што трэба «назаўжды пазбавіцца ад тапонімаў, зьвязаных з краінай-агрэсарам і яе сатэлітам, а таксама завяршыць працэс дэрусыфікацыі ў сталіцы».