Па словах Стэфанчука, гарантыі павінны забясьпечыць бясьпеку краіны зараз, а запіс у Канстытуцыі — гэта бачаньне будучыні, якое па сутнасьці носіць дэкляратыўны характар.
Раней той жа Стэфанчук дапускаў магчымасьць зьмены Канстытуцыі ў выпадку дасягненьня дамоўленасьцяў аб гарантыях і нэўтральным статусе Ўкраіны. Украінская дэлегацыя падчас апошніх на цяпер вочных перамоваў з Расеяй у канцы сакавіка ў Стамбуле перадала адпаведны праект. З таго часу, аднак, ніякага прагрэсу на перамовах не назіраецца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея бачыць Беларусь у якасьці краіны-гаранта для ЎкраіныУ вялікім інтэрвію «Ўкраінскай праўдзе» Стэфанчук расказаў шэраг падрабязнасьцяў наконт пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну. Паводле яго, «да апошняга ніхто ня верыў, што пачнецца поўнамаштабная вайна», нягледзячы на папярэджаньні выведак і палітыкаў заходніх краін. «Мы грунтаваліся і на дадзеных нашай выведкі, і на іншай інфармацыі, што яны не наважацца на поўнамаштабную вайну», — сьцьвярджае Стэфанчук.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Офіс прэзыдэнта Ўкраіны: часовага замірэньня з Расеяй ня будзе, гэта шлях да далейшай эскаляцыі і вайныПа словах старшыні Вярхоўнай Рады, раніцай 24 лютага, калі пачалося ўварваньне, кіраўніцтва Ўкраіны дамовілася, што застанецца ў Кіеве: «Калі будзе трэба, возьмем у рукі аўтаматы і будзем бараніць сваю краіну». Пры гэтым на выпадак удараў з мэтай зьнішчэньня лідэраў краіны трое кіраўнікоў Вярхоўнай Рады дамовіліся знаходзіцца ў розных месцах. Сам парлямэнт, нават калі расейскія войскі стаялі ў прадмесьцях Кіева, некалькі разоў зьбіраўся на паседжаньні.